Калінкавічы: міліцыя палохае моладзь за відэа ў інтэрнэце

Маладыя людзі не толькі выклалі ў інтэрнэце відэа пра гэты інцыдэнт, але і стварылі "Вконтакте" групу падтрымкі Рудзені.

Як паведамляе Радыё "Свабода", стваральніку гэтага акаўнта дзевяцікласніку Паўлу міліцыянты казалі выдаліць відэа. Сяброўцы збітага хлопца Наталлі, па яе словах, прадстаўнікі гомельскай пракуратуры заявілі, што нельга было рабіць здымкі, калі ішло затрыманне. Дзяўчына кажа, што ёй пагражалі праблемамі з вучобай за выкладзенае ў інтэрнэт відэа.

Пра падобныя ж заявы міліцыянтаў паведамляюць і іншыя жыхары Калінкавічаў.