Каля 200 чалавек ужо эвакуявалі з дрэйфуючых крыгаў

Нагадаем, у пятніцу ў Рыжскім заліве на дзвюх крыгах, якія адкалоліся і паплылі ў мора, апынуліся сотні людзей. Тэрмінова была арганізаваная выратавальная аперацыя. У ёй удзельнічаюць верталёты і караблі.

Як паведамляе РІА "Новости", на цяперашні момант эвакуявалі каля 200 чалавек. Іх прывозяць у порт, дзе паліцыя выясвятляе ў людзей, як яны апынуліся на крыгах і што там рабілі.

Фота — delfi.lv