Каля берагоў Італіі адбылася аварыя лайнера з турыстамі

Агулам на борце "Коста Канкордзія" было больш за чатыры тысячы чалавек — пасажыры і экіпаж, паведамляюць СМІ.

Аварыя адбылася каля выспы Джылья. Уначы круізны карабель наляцеў на скалы і прабіў корпус. З борта лайнера выратавальнікі дастаўляюць людзей верталётамі як на выспу Джылья, так і на мацярык  у горад Порта Санта Стэфана.

На лайнеры было каля 120 рускамоўных турыстаў, усе яны эвакуяваныя.