Каля гасцініцы “Беларусь” адкапалі парэшткі людзей (фота)

У скверыку непадалёк ад мінскай гасцініцы “Беларусь” будаўнікі адкапалі парэшткі людзей. Косткі заўважылі, калі капалі траншэю пад цеплатрасу. Па словах гісторыкаў, на гэтым месцы раней тут знаходзіліся праваслаўныя могілкі. Парэшткамі ўжо займаюцца эксперты-крыміналісты.