Каля Магілёўскага ўпраўлення КДБ абакралі кветнік

Уначы каля будынка міліцэйскі патруль пачуў падазроны шолах поліэтыленавага пакета. Потым міліцыянты пабачылі і мужчыну, які нёс пакет, цалкам набіты кветкамі, піша газета “Вечерний Могилёв”.
Расліны былі выдраныя разам з зямлёй. Мужчына спачатку сказаў, што хацеў падараваць кветкі сваёй маці на дзень народзінаў. Аднак потым ён прызнаўся: за атрыманыя грошы хацеў набыць выпіўку.