Каля Паставаў усталявалі помнік вялікоднаму яйку
Помнік знаходзіцца ў рэзідэнцыі вядомага Зюзі Паазерскага, які ў славянскай міфалогіі адпавядаў Дзеду Марозу.
Помнік уяўляе сабой бетонную скульптуру яйка вышынёй 2 метры. Гэтая скульптура будзе распісаная беларускімі арнаментамі. Гэтым цяпер займаецца мясцовы мастак Руслан Паджукіс.
Адметна тое, што хрысціянскі па сутнасці помнік будзе знаходзіцца ў рэзідэнцыі паганскага бога. Недалёка ад помніка знаходзяцца выявы паганскіх багоў Вужалкі, Шышкі і Хапуна. Праўда, вялікоднае яйка змясцілі трохі воддаль ад іх, але ўсё ж гэта адлегласць не такая вялікая.
Адкрыццё помніка плануецца ў суботу 30 красавіка.