Каля станцыі Даманава хуткі цягнік сутыкнуўся з МАЗам
Грузавік заглух на пераездзе.
Здарэнне адбылося ўранні 27 студзеня на неахоўваным пераездзе ў Івацэвіцкім раёне, паведамляе сайт tomin.by. Кіроўца грузавіка паспеў выскачыць з кабіны.
Машыністы хуткага цягніка Санкт-Пецярбург — Брэст не здолелі пазбегнуць наезду, і пабіты грузавік выдалялі з чыгуначнай каляіны пры дапамозе выратавальніцкай спецтэхнікі і аўтапагрузчыка. Рух па чыгунцы быў спынены на гадзіну. Людзі не пацярпелі.