Канадцы-хакеісты мінскага "Дынама" могуць стаць грамадзянамі Беларусі

Беларускае грамадзянства могуць атрымаць аж тры хакеісты мінскага "Дынама" канадцы Дэні Гру, Кевін Лаланд і Чарльз Лінглет. З такой ініцыятывай выступіў хакейны клуб, які знайшоў падтрымку ў хакейнай федэрацыі. Мяркуецца, што гэтыя гульцы разам з канадцам Джэфам Платам, які таксама прэтэндуе на беларускі пашпарт, умацуюць шэрагі нашай нацыянальнай зборнай напярэдадні чэмпіянату свету 2014 года, што мусіць прайсці ў Мінску.


Вось што піша пра такое вырашэнне кадравых праблемаў зборнай папулярная спартыўная газета "Прессбол": "Так беларускі пашпарт хутка прыраўняецца да рэкламнай лістоўкі, якія раздаюць каля выхадаў з метро. Гэта ў чарговы раз дыскрэдытуе саму каштоўнасць грамадзянства"...