Канадзец Шарль Лінгле застаецца ў мінскім “Дынама”

У мінулым сезоне Шарль Лінгле ў 51 матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі набраў 26 (12+14) бамбардзірскіх балы пры 75 штрафных хвілінах, паказніку карыснасці “+4” і сярэднім гульнявым часе 15 хвілін 1 секунда (17,9 зменены), нагадвае БЕЛТА.

Да пераходу ў мінскае “Дынама” хакеіст правёў адзін сезон у клубе КХЛ ніжагародскага “Тарпеда”, дзе быў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды. У Беларусі ён адаптаваўся не адразу і толькі ў канцы сезону пачаў набіраць форму.

Мінулай зімой беларускае грамадзянства атрымалі яшчэ двое канадскіх хакеістаў — галкіпер Кэвін Лаланд і нападаючы Джэф Плат.

Фота: Прессбол