Канавалаў за хвіліны зрабіў імітацыю выбухоўкі з лямпачкі, дражэ, макаронаў
Следчы эксперымент ладзіўся 20 красавіка.
Падчас яго Дзмітры Канавалаў зрабіў імітацыі выбуховага рэчыва і выбуховага прыстасавання, паведамляе interfax.by. У пратаколе адзначае, што выбуховыя рэчывы былі замененыя імітатарамі.
Спачатку Канавалаў паказаў, як зрабіў выбухоўку, ужытую ў метро 11 красавіка. Для гэтага ён выкарыстоўваў ацэтон, гідраперыт, серную кіслату, аміячную салетру, уратрапін, пластылін, скотч. На выраб яму спатрэбілася 27 секунд.
Потым Канавалаў зрабіў з лямпачкі дэтанатар. Змясціў яго ў 5-літровую бутэльку з рэчывам, прыматаўшы пакет з паражальнымі элементамі. Іх ролю ў эксперыменце выконвалі цукеркі дражэ, макароны і спагеці. У цэлым, на падрыхтоўку да дзеяння выбуховага прыстасавання Канавалаву спатрэбілася не больш за паўгадзіны.
Падчас эксперыменту Канавалаў паведаміў, што рэчыва і дэтанатар ён вырабіў чатыры дні таму і захоўваў у склепе ў Віцебску.