Кандыдатам у прэзідэнты Францыі ад Сацпартыі абраны Франсуа Аланд
Чакаецца, што ён стане галоўным канкурэнтам цяперашняга французскага лідара Нікаля Сарказі на выбарах 2012 года.
Аланд атрымаў 57% галасоў калегаў па партыі, абагнаўшы сваю саперніцу, лідара Сацпартыі Марцін Обры. Яе падтрымалі 43% удзельнікаў выбараў.
Кандыдат ад партыі вызначыўся па выніках "праймерыз" у Францыі ўпершыню. У галасаванні прынялі ўдзел каля 2 мільёнаў 700 тысяч чалавек, паведамляе ВВС.