Канклаў зноў не абраў новага Папу Рымскага
З трубы Сікстынскай капэлы сёння зноў з'явіўся чорны дым. Ён сведчыць, што абранне пантыфіка пакуль не адбылося.
У выпадку абрання новага кіраўніка Рыма-каталіцкай царквы свету пра гэта ўзвесціць белы дым.
Цяперашні канклаў з'яўляецца першым канклавам у гісторыі сучаснага каталіцызму, які быў скліканы не пасля смерці, а пасля добраахвотнага адрачэння Папы ад Апостальскага пасаду.
Сёння ўвечары мусяць прайсці яшчэ два галасаванні.
Фота — ria.ru