Кантрабандысты прапаноўвалі беларускаму памежніку $1000 — не ўзяў
Яны спадзяваліся купіць у яго інфармацыю пра размяшчэнне нарадаў на мяжы з Літвой.
Адбылося гэта два тыдні таму. Менавіта тады і пачалася спецаперацыя, у выніку якой уначы 30 траўня гродзенскімі памежнікамі былі затрыманыя шэсць кантрабандыстаў. Яны спрабавалі пераправіць у Літву вялікую партыю цыгарэт (больш за 48 тысяч пачкаў), інфармуе БелаПАН.
Фота — bymedia.net