Кантрабандысты везлі свініну і вопратку пад выглядам кількі
Кошт кантрабанды складае каля мільярда рублёў.
Як піша інтэрнэт-газета "Ежедневник", зламыснікі везлі тавары праз мытны пост "Катлоўка" Ашмянскай мытні.
У рэфрыжэратары грузавога аўтамабіля, які ішоў з Калінінградскай вобласці ў Беларусь, мусіла быць марожаная кілька. Аднак пры праверцы выявілася, што замест рыбы ў машыне вязуць замарожаную свіную выразку і 40 баулаў з вопраткай.
Па словах кіроўцы, груз яму памянялі ў Літве.