Канцэрн "Белбіяфарм" ліквідавалі ўказам Лукашэнкі
Зроблена гэта дзеля "рэфармавання сістэмы дзяржаўнага кіравання фармацэўтычнай галіной".
Як адзначае АФН, тэкст указу кіраўніка краіны пра ліквідацыю канцэрна пакуль што не даступны. Але раней паведамлялася, што ўлады планавалі замест канцэрна стварыць адпаведны дэпартамент пры Міністэрстве аховы здароўя. Працэс ліквідацыі канцэрна меркавалася завяршыць да канца гэтага года.
Да моманту ліквідацыі ў склад канцэрна ўваходзілі 16 прадпрыемстваў.