Канцлер Германіі Ангела Меркель губляе падтрымку на радзіме

Хрысціянска-дэмакратычная партыя Ангелы Меркель страціла значную колькасць галасоў у ходзе рэгіянальных выбараў на радзіме нямецкага канцлера. Аб гэтым сведчаць вынікі апытанняў выбаршчыкаў на выхадзе з участкаў. Па дадзеных экзіт-полу, ХДС атрымаў 24% галасоў на выбарах у федэральнай зямлі Мекленбург-Пярэдняя Памеранія. Пры гэтым на папярэдніх выбарах 2006 года за партыю Меркель прагаласавалі 28,8% выбаршчыкаў. Па дадзеных апытанняў, у ходзе нядзельных выбараў першае месца заняла левацэнтрысцкая Сацыял-дэмакратычная партыя, якая атрымала 37% галасоў, паведамляе ВВС.