Капскі: У федэрацыі футбола ёсць зіц-старшыні
22 красавіка ў Мінску праходзіць справаздачна-выбарная канферэнцыя Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".
Адзіным прэтэндэнтам на пасаду кіраўніка застаецца віцэ-прэм'ер краіны Сяргей Румас.
Кіраўнік барысаўскага БАТЭ Анатоль Капскі, які выступіў на канферэнцыі, падзяліўся сваім бачаннем новага выканкама федэрацыі. "У выканкаме трэба працаваць дзеля футболу, а не дзеля квітка ў ложу на матч зборнай або палёту за мяжу ў самалёце федэрацыі... І нарэшце хачу сказаць, што ў федэрацыі сёння ёсць зіц-старшыні. Якія ў шмат каго са старшыняў паспелі пасядзець у намах, і не адзінаму з іх здрадзілі. Мужчыны так не паступаюць". Капскі пажадаў Румасу, каб у яго футбольным асяроддзі не было "зіц-старшыняў", перадае "Прессбол".