Элізабэт ІІ адзначае 60-я ўгодкі сваёй каранацыі

2 чэрвеня пачаліся 4-дзённыя ўрачыстасці. Так, сёння каралева наведае конныя скачкі ў Эмпсане, перадаюць інфармагенцтвы. У нядзелю 3 чэрвеня флатылія з 1000 лодак з усіх краін свету пройдзе 50 км. па рацэ Тэмза. Каралева Элізабэт разам з мужам будзе суправаджаць флатылію на спецыяльна падрыхтаваным караблі. Лодачная працэсія стане найбуйнейшай за апошнія 350 год.

А ў панядзелак 4 чэрвеня ў рэзідэнцыі каралевы ў Бакінгемскім палацы пройдзе канцэрт папулярнай музыкі, на якім выступяць Пол Макартні і Элтан Джон. Увечары таго ж дня па ўсёй Вялікабрытаніі і краінах Садружнасці запаляць болей за 4200 сігнальных агнёў. Кульмінацыяй урачыстасцяў стане праезд каралеўскага картэжу з карэтай Элізабэт ІІ па цэнтры Лондана і парад ваенна-паветраных сіл Вялікабрытаніі ў аўторак, 5 чэрвеня.

Элізабэт ІІ цяпер 86 год. Болей за яе краінай кіравала толькі каралева Вікторыя, якая была на троне 63 гады.