Карэспандэнт "Еўрарадыё" стаў пераможцам конкурсу "ЕС-Беларусь-2010"

Радыёсюжэт Андрэя Елісеева, прысвечаны Дню Еўропы, прызнаны "Найлепшым інфармацыйным матэрыялам".

Віншуючы лаўрэатаў, сябра конкурснага журы, старшыня ГА "БАЖ" Жанна Літвіна адзначыла высокі ўзровень прадстаўленых на конкурс матэрыялаў.

Конкурс "ЕС-Беларусь-2010" ладзіла Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюзу ў Беларусі з мэтай "пашырэння і падтрымкі прафесійнага асвятлення пытанняў, звязаных з развіццём стасункаў паміж Еўрасаюзам і Беларуссю". Спаборнічалі журналісцкія матэрыялы, якія з’явіліся ў СМІ з 1 студзеня да 15 кастрычніка 2010 г.