Карыстальнікі інтэрнэту ў ЕС змогуць сціраць свой след у сетцы

Еўрапейскія карыстальнікі змогуць сцерці свой след у сусветнай павуціне. Такі праект дырэктывы, прадстаўленай Брусэлем ў сераду, паведамляе Euronews.


Ён загадвае ўсім працуючым у інтэрнэце кампаніям, а таксама сацыяльным сеткам, заручыцца папярэдняй згодай грамадзян на выкарыстанне іх персанальных дадзеных. Парушальнікам пагражаюць буйныя штрафы.

Пошукавыя сістэмы і сацыяльныя сеткі абавяжуць сціраць інфармацыю па першай просьбе карыстальнікаў. Апошнія таксама атрымаюць права змяніць правайдэра або хостынг без якіх-небудзь санкцый. На думку Еўракамісіі, рэформа наспела пасля шэрагу інцыдэнтаў паміж дзяржавамі ЕС і інтэрнэт-гігантамі. Так, Францыя і Бельгія выступілі супраць розных сэрвісаў, прапанаваных Google.