Карыстальнікі сацсеткі “ВКонтакте” атрымалі магчымасць выдаліць акаунт

Аб магчымасці даць карыстальнікам права самастойна выдаляць акаўнты з сацыяльнай сеткі “ВКонтакте” адміністратары сеткі гаварылі два тыдні таму. Зараз гэта стала рэальнасцю. Раней для выдалення акаўнта трэба было ўступаць у перапіску з адміністрацыяй, падрабязна тлумачачы сваё нежаданне мець старонку на гэтым рэсурсе.