Касманаўт Пётр Клімук святкуе 70-годдзе

25 гадоў, да выхаду на пенсію, ураджэнец Брэсцкага раёна працаваў у Расійскім навукова-даследчым выпрабавальным цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Юрыя Гагарына, быў яго кіраўніком. Пётр Клімук двойчы ўганараваны званнем Героя Савецкага Саюза.

З днём нараджэння яго павіншаваў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, ад апошняга палёту беларуса ў космас (Уладзіміра Кавалёнка) прайшлі ўжо 30 гадоў. На восень 2012-га прызначаны палёт 40-гадовага Алега Навіцкага, ураджэнца Чэрвеня, што на Міншчыне. Разам з расіянінам Яўгенам Тарэлкіным ён уваходзіць у экіпаж Міжнароднай касмічнай станцыі.

На здымку: Скульптар Іван Міско ў сваёй майстэрні каля бюста Пятра Клімука. Фота — bymedia.net