Кацярына Карстэн выйграла этап Кубка свету па акадэмічным веславанні
Дыстанцыю 2000 м у фінальным заездзе спартоўка адолела за 7 хвілін 24,93 секунды. Спаборніцтвы праходзяць у Мюнхене.
Як інфармуе БЕЛТА, беларуска на 1,6 секунды апярэдзіла найбліжэйшую пераследніцу Аннэ-Катрын Ціль з Нямеччыны. Трэцяе месца заняла кітаянка Чжан Сіюнь.
Бронзавым прызёрам этапу Кубка свету ў Мюнхене стаў беларускі жаночы экіпаж парнай двойкі ў складзе Юліі Бічык і Таццяны Кухты. Пераможцамі заплыву сталі брытанкі Мэлані Уілсан і Кэтрын Грэйнжэр. Срэбра — у амерыканскага дуэта Сара Троўбрыдж — Кэтлін Бертка.
У мужчынскіх спаборніцтвах Беларусь прадстаўляў экіпаж распашной чацвёркі, які заняў чацвёртае месца.
У камандным заліку першага этапу Кубка свету Беларусь з 17 ачкамі падзяліла 7-8 месцы з Італіяй. Наперадзе Вялікабрытанія (79 балаў), Нямеччына (59) і Галандыя (26).