Кавалёву далі яшчэ тры дні для вывучэння судовых пратаколаў

Аднак Вярхоўны суд дазволіў знаёміцца з пратаколамі судовых паседжэнняў толькі тры дні — 18–20 студзеня. Спачатку вывучаць гэтыя дакумэнты адвакату і асуджанаму было дазволена з 4 па 16 студзеня.


Маці Уладзіслава Кавалёва перадала таксама заяву ў СІЗА КДБ аб прадстаўленні спатканняў з сынам для сваёй дачкі і сябе. Гэтае пытаньне будзе вырашана на працягу 15 дзён, паведамляе “Радыё Свабода”.

Нагадаем, што Уладзіслаў Кавалёў разам з Дзмітрыем Канавалавым прызнаны вінаватым у арганізацыі тэракту 11 красавіка 2011 году. Яго прыгаварылі да смяротнага пакарання.