Казахстан спадзяецца вырашыць пытанне паставак нафты ў Беларусь сёлета
Перамовы аб гэтым вядуцца з 1994 году.
Пытанне паставак казахскай нафты ў нашу краіну можа скрануцца з месца падчас візіту адной з беларускіх дэлегацый, заявіў на прэс-канферэнцыі ў сераду ў Мінску амбасадар Казахстана ў Беларусі Анатоль Смірноў.
Дыпламат таксама чакае павелічэння аб'ёмаў транзіту казахскай нафты праз Беларусь, які сёння складае 8 млн. тон, інфармуе “Інтэрфакс”.
Нагадаем, што Казахстан, разам з Расіяй і Беларуссю, уваходзіць у склад Мытнага саюза. Тэарэтычна гэтая акалічнасць можа зрушыць з месца праблему паставак нафты з Казахстана ў Беларусь.