КДБ настойвае на тым, што затрымала літоўскіх шпіёнаў
Абвяржэнні літоўскіх чыноўнікаў у КДБ называюць спробай захаваць імідж нацыянальных спецслужбаў.
Нагадаем, што на мінулым тыдні КДБ паведаміў пра затрыманне агентурнай сеткі беларускіх грамадзян, якія працавалі на разведку Літвы. Таксама паведамлялася пра затрыманне афіцэра літоўскай разведкі.
Нагадаем, што МЗС Літвы назваў інсінуацыямі паведамленне пра затрыманне рэзідэнта літоўскай ваеннай разведкі.
У каментары interfax.by выканаўца абавязкаў начальніка Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Артур Стрэх адзначыў, што асноўны фігурант шпіёнскай акцыі — грамадзянін Беларусі. Па яго словах, затрыманы — былы вайсковец. Пасля звальнення з беларускага войска ў 2002 годзе ён выехаў на жыхарства ў Літву. Адтуль ён нібыта і ствараў агентурную сетку.
Фота — scip.org.ua