КДБ падазрае пенсіянерку ў злоўжываннях на 40 мільёнаў

Жанчына падазраецца ў "злоўжыванні ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі, якія пацягнулі цяжкія наступствы". Справу распачало Упраўленне КДБ па Гродзенскай вобласці.

Як паведамляе "Ежедневник", паводле папярэдніх звестак, былая намесніца дырэктара ў студзені 2011-га нанесла страты прадпрыемству ў памеры больш за 40 мільёнаў рублёў.

Дарэчы, раней гэтая жанчына ўжо была асуджаная за аналагічнае злачынства, ёй давялося сысці са сваёй пасады.

Фота — bymedia.net