КДБ зацікавілася народным рэзчыкам за фігуркі Лукашэнкі

Свае драўляныя кампазіцыі ён паказвае на разнастайных фэстах і кірмашах. Як піша "Брестская газета", пасля фальклорнага фэсту ў Ружанах рэзчыкам зацікавіліся спецслужбы.

Тарасюк кажа, што яму тэлефанавалі кадэбісты з Мінска і цікавіліся працамі, якія майстар вазіў на Ружанскі фэст. Майстар апісаў фігуркі, якія вазіў на фэст: "Лукашэнка, як ён на каньках катаецца. Зямля зарасла быльнягом, а канькі даражэй за зямлю сталі. Плуг прамяняў на мячык і на канькі. І яшчэ парламент: як Лукашэнка кажа, а яго задам слухаюць. Вось такія працы я і вазіў".

Брэсцкія кадэбісты, кажа Тарасюк, прыязджалі непасрэдна да яго. Тыя цікавіліся, за каго галасаваў майстар на прэзідэнцкіх выбарах. На гэта рэзчык адказаў, што галасаваў за Лукашэнку: "Першым! Мне скрыню апячатаную прыносілі. Я яшчэ ўстаў, памаліўся, Лукашэнку здароўя пажадаў. Не верыце — спытайце тых, хто прыносіў скрыню".

Фото — brest-by.livejournal.com