Кэці Пэры атрымала галоўны прыз MTV Video Music Awards

У намінацыі "Лепшы кліп года" таксама былі прадстаўлены відэа Адэль, Beastie Boys, Bruno Mars і Tyler, The Creator. Прыз за лепшае жаночае відэа дастаўся Лэдзі Гаге - на VMA быў адзначаны яе кліп на песню "Born This Way".

Узнагарода ў выглядзе статуэткі астранаўта на Месяцы за лепшае мужчынскае відэа дасталася Джасціну Біберу за яго кліп "U Smile". Лепшым новым артыстам быў прызнаны Tyler, The Creator. Акрамя ўзнагароды за лепшае відэа, Кэці Пэры таксама атрымала прыз за сумесны кліп з Канье Уэстам "ET". Лепшым рок-відэа прызнаны кліп гурта Дэйва Грола Foo Fighters "Walk", а ў намінацыі "Лепшае поп-відэа" перамагла Брытні Спірс.