Хабар бралі мабільнікам, ноўтбукам і душавой кабінкай

Хабар, у тым ліку душавой кабінкай з гідрамасажам, ён атрымліваў ад прыватнай будаўнічай кампаніі. За гэта дырэктар хутчэй разлічваўся за працы.

Нягледзячы на тое, што сума атрыманага не перавысіла 6 мільёнаў рублёў, 48-гадовы мужчына асуджаны да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 3 гады і 6 месяцаў.

БЕЛТА адзначае, што мабільнік і душавую кабінку канфіскавалі, а ноўтбук хабарнік паспеў выкінуць у рэчку.

Фота — zp.comments.ua