Хакеісты Беларусі і Даніі згуляюць дабрачынны матч

15 красавіка ў "Мінск-Арэне" пройдзе матч хакейнага Еўравыкліка паміж зборнымі Беларусі і Даніі. Усе сродкі, атрыманыя ад рэалізацыі квіткоў на гэты паядынак, перададуць у фонд пацярпелых ад тэракту. Такое рашэнне прыняло кіраўніцтва Федэрацыі хакею Беларусі. Кошт квіткоў складае ад 6 да 30 тысячаў рублёў.

У памяць пра загінулых матч пачнецца з хвіліны маўчання, а нацыянальная зборная Беларусі выйдзе на гульню ў жалобных павязках. У сувязі з трагедыяй таксама будзе адменена традыцыйная перадматчавая шоў-праграма як перад сённяшняй гульнёй на "Мінск-Арэне", гэтак і 16 красавіка перад паўторнай сустрэчай ў салігорскім Спартова-відовішчным цэнтры, перадае БЕЛТА.