Хакейная каманда “Дынама-Мінск” прэзентавала абноўлены склад
Прэзентацыя прайшла на “Мінск-Арэне” і ператварылася ў сапраўднае шоу.
Перад заўзятарамі выступілі як шматлікія навабранцы, так і добра знаёмыя хакеісты, якія гуляюць за "Дынама" ўжо не адзін сезон. Гледачы пабачылі мноства забаўляльных конкурсаў, паведамляе БелТА. Сярод іх кідкі на дакладнасць, забег на хуткасць у галкіпераў і іншыя. Кіраўніцтва клуба прадэманстравала новы рэкламны ролік каманды. Варта зазначыць, што ў новым сезоне за “Дынама” ў КХЛ выступяць дзесяць новых легіянераў. Падпісаныя кантракты і з беларусамі, прадстаўнікамі айчыннага чэмпіянату. 8 верасня клуб стартуе ў Кантынентальнай хакейнай лізе хатняй гульнёй з яраслаўскім “Лакаматывам”.