Хакейная зборная Беларусі прайграла ЗША — 3:5
Прайграючы 0:2, беларусы ў другім перыядзе зраўнялі лік.
Выкарыстаць свае шанцы, каб выйсці наперад, нашыя хакеісты не змаглі, а амерыканцы закінулі яшчэ тры шайбы.
Лік па перыядах — 1:2, 1:1, 1:2. Шайбы ў нашай каманды закідвалі Аляксей Калюжны, Аляксей Угараў і Яўген Кавыршын.
12 траўня зборная Беларусі гуляе з камандай Славакіі.



Пасля другой прапушчанай шайбы (на здымку) Андрэя Мезіна ў браме замяніў Віталь Коваль.
Фота — daylife.com