Хакейную зборную Беларусі можа ўзначаліць Паковіч ці Сідарэнка

Пра гэта паведамляе Belarushockey.com. Славак Любамір Паковіч ужо трэніраваў мінскае "Дынама" ў 2007 годзе. На мінулым чэмпіянаце свету Паковіч уваходзіў у трэнерскі штаб зборнай Славакіі і працаваў пад кіраўніцтвам Глена Хэнлана. Таксама пры ўдзеле Паковіча зборная Славакіі на мінулай Алімпіядзе ў Ванкуверы дамаглася найвышэйшага выніку ў гісторыі ды заняла чацвёртае месца.


Беларус Андрэй Сідарэнка ў мінулым сезоне быў настаўнікам "Трактара", але пасля правальнага старту чалябінскай каманды ў КХЛ быў звольнены.

 
Дарэчы, у спісе прэтэндэнтаў на пасаду галоўнага трэнера зборнай лічыцца і настаўнік "Юнацтва" Міхаіл Захараў. На цяперашні час ён з'яўляецца трэнерам украінскай нацыяльнальнай зборнай.