Хакеісты "Брэста" сталі лідарамі адкрытага чэмпіянату Беларусі

Нагадаем, што "Брэст" з'яўляўся пастаянным аўтсайдарам мінулых гадоў адкрытага чэмпіянату Беларусі. Цяпер жа ён узначальвае турнірную табліцу экстралігі.  Як перадае БЕЛТА, 8 верасня брэстаўчане дома выйгралі ў "Магілёва" — 4:2.

Нагадаем, што ўладальнік Кубка Беларусі "Гомель" прайграў гродзенскаму "Нёману" (1:3). Чэмпіён Беларусі жлобінскі "Металург" дома ледзь адужаў "Ліду", забіўшы апошнюю шайбу ў авертайме (3:2). Наваполацкі "Хімік-СКА" перамог ліепайскі "Металургс" (3:2).

Сёння адбудзецца заключны матч 2-га тура. У ім сустрэнуцца мінскі "Юніёр" і салігорскі "Шахцёр".

Фота Міланы Харытонавай