Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі навакузнецкаму "Металургу"
Матч адбыўся 4 студзеня ў сібірскім Новакузнецку.
"Дынама" правяло там чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. Беларускія хакеісты прайгралі "Металургу" з лікам 2:4 (1:1, 1:1, 0:2).
Наступныя матчы "Дынама" правядзе з "Амурам" і "Сібір'ю".