Хілары Клінтан засцерагаецца новага тэракту 11 верасня
Дзяржсакратар ЗША выступіла напярэдадні з заявай пра існаванне рэальнай пагрозы нападу на Нью-Ёрк і Вашынгтон.
Заўтра, акурат 11 верасня пройдуць памятныя мерапрыемствы з нагоды дзясятых угодкаў тэракту, які зладзіла “Аль-Каіда”. Хілары Клінтан упэўненая, што ісламскія тэрарысты зноў імкнуцца нанесці шкоду амерыканцам. Паводле дзяржсакратара, публічная заява пра такую пагрозу павінна заклікаць мільёны грамадзян да пільнасці ў справе грамадскай бяспекі, перадае ВВС.
Клінтан спасылаецца на дакументы, захопленыя ў часе рэйда на логава Ўсамы бін Ладэна ў Пакістане. Згодна з дакументамі, “Аль-Каіда” разглядае магчымасць нападу на Нью-Ёрк і Вашынгтон у гадавіну падзеяў 11 верасня.