Хілары Клінтан завяршае палітычную кар’еру

Клінтан заявіла таксама, што не зацікаўленая ў далейшай працы ва ўладных структурах і прадчувае вяртанне да звычайнага жыцця, паведамляюць інфармагенцтвы.

Хілары Клінтан у кастрычніку 2011 года споўніцца 64 гады. Яна займае пасаду дзяржсакратара са студзеня 2009 года. У мінулым яна была членам Сената ЗША ад штата Нью-Ёрк, а таксама ўдзельнічала ў барацьбе за права стаць кандыдатам ад Дэмакратычнай партыі на прэзідэнцкіх выбарах 2008 года. Яе муж, Біл Клінтан, займаў пасаду прэзідэнта да Буша-малодшага.