Хітом інтэрнэту стаў літоўскі вайсковец, які не можа выбіць дзверы (відэа)

На здымках з вучэнняў відаць, як вайсковец механізаванага пяхотнага батальёну імя Князя Альгерда Літоўскага спрабуе вынесці дзверы. У роліку вайсковец, узброены цяжкой кувалдай, б'е па дзвярах, а двое іншых чакаюць магчымасці ўварвацца ў памяшканне. Не вельмі ўдалы штурм паскарае іншы вайсковец, які выбівае дзверы нагой.

Камандуючы батальёнам маёр Рычардас Думбляўскас пацвердзіў парталу DELFI, што гэтая "барацьба" з дзвярыма — аўтэнтычныя кадры з вучэнняў. Па яго словах, гэта адбылося ў Даніі ў 2008 годзе. Па словах Думбляўскаса, вайскоўцы маглі свядома разыграць такі няўдалы штурм памяшкання.