Хлопчык з Вялікабрытаніі "зайцам" даляцеў да Італіі

11-гадовы хлопчык захапляецца самалётамі і марыць пра падарожжы. Ён збег у аэрапорт ад маці падчас наведвання гандлёвага цэнтру. Пасажыры заўважылі "нелегала" толькі калі самалёт ужо быў у паветры. Пасля пасадкі ў Рыме, італьянскія ўлады не дазволілі безбілетнаму падарожніку выйсці з самалёта. Яго адправілі ў Манчэстар да бацькоў наступным рэйсам, інфармуе РІА "Новости".