Хворы скраў у лякарні пячатку, алкатэстер і мабільнік медсястры

Нецвярозага 30-гадовага жыхара Мінскага раёна з цялеснымі пашкоджаннямі прывезлі лекары хуткай дапамогі. Ад агляду мужчына адмовіўся, а замест гэтага, прычакаўшы момант, схапіў са стала рэчы і ўцёк. Неўзабаве медсястра заўважыла знікненне маёмасці і паведаміла пра здарэнне ахоўніку. Парушальніка затрымалі на КПП, адзначае БЕЛТА.


На мужчыну пачалі крымінальную справу. Навошта яму спатрэбіліся гэтыя рэчы, ён не змог адказаць. Паводле інфармацыі аператыўнікаў, затрыманы — індывідуальны прадпрымальнік. Яго ўжо тройчы судзілі, у тым ліку за крадзеж.