Кіеўская міліцыя засцерагаецца штурму Адміністрацыі прэзідэнта?
Супрацоўнікі міліцыі ўкраінскай сталіцы перакрылі вуліцу Банкаўскую. Там знаходзіцца будынак Адміністрацыі прэзідэнта.
Апроч таго, металічнымі турнікетамі перакрылі праходы на Банкаўскую з боку прылеглых вуліц. Праваахоўнікі не пускаюць на вуліцу пешаходаў, паведамляе УНІАН. Прычынаў такіх захадаў яны не называюць. Апроч таго, абмежавалі рух па вуліцы Інстытуцкай у раёне клуба Кабінета міністраў. Абмежаваны і падыход да самога клуба.
Сёння ад ранку ў Кіеве адбываюцца мітынгі прыхільнікаў і супраціўнікаў былога прэм’ер-міністра Украіны Юліі Цімашэнкі, якую асудзілі на 7 гадоў турмы.