Кіраўніца пажарнага гуртка ўратавала вясковую школу

49-гадовая настаўніца, якая вядзе гурток “Юны ратавальнік”, не разгубілася і ліквідавала ўзгаранне пры дапамозе парашковага вогнетушыцеля.

Да прыбыцця ратавальнікаў усіх прысутных са школы эвакуявалі. У выніку пажара былі пашкоджаныя музычная калонка, пяць крэслаў, заслона, ад дыму закапціліся сцены і столь.
 
Адважную настаўніцу шпіталізавалі з дыягназам “атручэнне прадуктамі гарэння”, аднак лекары кажуць, што неўзабаве яе выпішуць, паведамляе прэс-служба МНС.