Кіраўніцтва “Пінскдрэва” плануе аднавіць вытворчасць паліўных гранул
Кіраўніцтва “Пінскдрэва” просіць мясцовыя ўлады дазволіць аднавіць вытворчасць паліўных гранул на месцы зруйнаванага выбухам цэху ДСП.
Такія прапановы абгрунтоўваюцца неабходнасцю пазбаўляцца ад адкідаў дрэваапрацоўкі, якія назапашваюцца, што вызывае эканамічныя праблемы ў прадпрыемства. Аднак, пінскі гарвыканкам настойвае, што небяспечныя прадпрыемствы павінны будавацца выключна па-за межамі горада, паведамляе газета “Пінскі веснік”.