Кіраўніцтва Полацкага вінзаводу абвяргае звесткі пра страйк

Нагадаем, што раней паведамлялася пра стыхійны страйк работнікаў вінаробнага заводу. Прычынай забурэння называліся нізкія заробкі — каля 2 мільёнаў рублёў.

У каментары агенцтву "Інтэрфакс" Масалаў адзначыў, што заробкі выплочваюцца, хаця ва ўсіх яны розныя. Сярэдні заробак, кажа дырэктар, складае прыкладна 4,5 млн рублёў. "Камусьці штосьці было незразумела — я схадзіў зранку, растлумачыў", — кажа Масалаў, ускосна прызнаючы праўдзівасць звестак пра выступ рабочых.

Фота — antiprojectrussia.ru