Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі шукае заступніцтва ў Вільні?
Па неафіцыйных дадзеных літоўскіх дыпламатаў, некалькі дзён таму ў Літву прыязджаў кіраўнік адміністрацыі беларускага прэзідэнта Ўладзімір Макей.
Еўрапейскі Саюз пагражае ўвесці жорсткія санкцыі ў адносінах да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і яго бліжэйшых паплечнікаў, тым часам высокапастаўленыя чыноўнікі з Мінска спрабуюць шукаць заступніцтва ў Вільні, піша Lietuvos rytas
Па неафіцыйных дадзеных літоўскіх дыпламатаў, некалькі дзён таму ў Літву прыязджаў кіраўнік адміністрацыі беларускага прэзідэнта Ўладзімір Макей.
Прадстаўнікі прэзідэнцкай службы сцвярджалі, што пасланец Лукашэнкі сустракаўся з дарадцам прэзідэнта Дарусам Сямашкай. На пытанне, пра што ішла гаворка падчас сустрэчы, і хто запрасіў Макея, прэс-сакратар прэзідэнта Лінас Бальсіс сказаў наступнае: "Сустрэча была адной з серыі дыпламатычных крокаў, якія распачала Літва як старшыня Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтва ў Еўропе з мэтай абароны правоў чалавека і свабоды слова ў Беларусі".
Макей знаходзіцца пад другім нумарам у спісе непажаданых асоб, складзеным краінамі Еўрасаюза, пасля Лукашэнкі.