Кіраўнік Брэстчыны: Мы адхіліліся ад размеркавання прыбытку

Месяц таму Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў дзейнасць "Данон-Юнімілк" і яе даччынай кампаніі "Юнімілк-Пружаны". Выказаўся ён і за кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве раёна, нагадвае "Вячэрні Брэст".

Старшыня аблвыканкаму Канстанцін Сумар асабіста паведаміў пра прынятыя рашэнні: кіраўніку пружанскай "вертыкалі" аб'яўленая вымова, яго намеснік звольнены.

"Якую б форму гаспадарання ні мела тое ці іншае прадпрыемства, раённая адміністрацыя мусіць ахоўваць найперш інтарэсы раёна, вобласці, рэспублікі. У выпадку з "Юнімілкам" мы адхіліліся ад размеркавання прыбытку, у выніку чаго каля 2 мільярдаў рублёў сышлі "не ў тыя рукі", — падсумаваў Сумар.