Кіраўнік пінскай міліцыі чакае “лістоў шчасця” ад грамадзян

І дасылаць раздрукаваныя на паперы фотафакты простай поштай на адрас ГАУСа. Прычым рабіць гэта можна ананімна. А вось электронную версію парушэння чамусьці рэкамендавана адпраўляць на сайт УУС Брэсцкага аблвыканкама, праўда там пакуль няма адпаведнага раздзелу, піша “Вечерний Брест”.

Цікава, што першымі ад такога метада фіксацыі парушэнняў ПДР у Пінску пацярпелі менавіта міліцыянты. Некалькі год таму адзін неабыякавы пінчук сфатаграфаваў татальнае ігнараванне праваахоўнікамі правілаў паркоўкі побач з пінскім ГАУС.

Фотаздымкі былі накіраваны ў пракуратуру, пасля праведзенай праверкі былі зробленыя захады па выпраўленні сітуацыі.