Кіраўнік вайсковай паліцыі Сірыі адмовіўся ад службы ў Башара Асада

Па словах кіраўніка вайсковай паліцыі, якія перадае РБК, прычына ў тым, што ўрад скажае фундаментальную місію войска — абарону сірыйскага народа. Генерал лічыць, што войска ператварылася ў "банду забойцаў і разбуральнікаў". Ці мае ён намер пачаць барацьбу супраць урадавых сілаў, пакуль не вядома.

Нагадаем, што супрацьстаянне ўладаў і апазіцыі ў Сірыі цягнецца ад сакавіка 2011 года. Паўстанцы ўжо кантралююць шэраг тэрыторый на поўначы Сірыі. Акрамя таго яны здзяйсняюць рэгулярныя напады на аб'екты ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Фота — obozrevatel.com