Кіраўнік Гродзеншычны аднавіў на працы лекара, зволенага Генпракурорам
Гаворка ідзе пра галоўнага лекара Лідскай раённай лякарні Алега Ціса.
Нагадаем, што 29 лістапада Генпракурор Аляксандр Канюк правяраў працу чыноўнікаў у рэгіёнах. Стан кардыялагічнага аддзялення Лідскай раённай лякарні выклікаў у праверкі шок. Пры наяўнасці вольных месцаў у платных палатах пацыентаў клалі проста ў калідоры. У палатах былі гнілыя вокны, працякалі столі. Замест належных пяці пацыентаў у палатах знаходзілася па адзінаццаць чалавек.
За гэта Генпракурор загадаў звольніць галоўнага лекара. Аднак, паводле неафіцыйнай інфармацыі Гродзенскага блога S13, ужо 5 снежня на працоўнай планёрцы кіраўнік Гродзеншчыны Сямён Шапіра аднавіў лекара на ранейшай пасадзе.